• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Аддзел спорту і турызму райвыканкама атрымаў узнагароду за прапаганду турызму

21.12.2020
З часу стварэння аддзела спорту і турызму, як асобнай структуры райвыканкама не прайшло і года, а яго калектыў ужо адзначаны ўзнагародай.

Днямі начальніку аддзела Таццяне Жукавец і ўсім супрацоўнікам была ўручана Падзяка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама за прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё ўезднага і ўнутранага турызму, прапаганду турыстычных магчымасцяў Гомельскай вобласці.
Час і абставіны даюць магчымасць нам паспрабаваць на “смак” і “колер” выдатныя мясціны раёна. І губляць гэтай магчымасці нельга. Карысную і падрабязную інфармацыю пра турыстычны і аграэкаадпачынак вам дадуць у аддзеле спорту і турызму, а можна і самім пацікавіцца на сайце аддзела petrikovsport.schools.by

 

Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА