• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Камфортныя ўмовы – сучаснае абслугоўванне

07.10.2019

Адноўлены будынак Петрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі, што знаходзіцца па вуліцы Ліпунова, адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Некалькі месяцаў у сувязі з рамонтнымі работамі паслугі аказваліся ў будынку былой паштовай крамы.
Нарэшце рамонт завершаны і памяшканне пошты атрымала не толькі прывабны выгляд, але стала больш зручным для працаўнікоў сувязі і кліентаў, што дазволіць паскорыць абслугоўванне.
Адноўленая зала зараз мае спецыяльнае месца, уладкаваўшыся на якое, дзіця можа памаляваць, пакуль бацькі атрымліваюць ці адпраўляюць пасылку, выпісваюць любімы часопіс ці разлічваюцца па камунальных рахунках. Да таго ж, завітаўшы на пошту, чалавек мае магчымасць падзарадзіць свой мабільны тэлефон. У зале з’явілася больш крэслаў, а побач – абсталяваныя пісьмовымі прыладамі месцы для запаўнення патрэбнай дакументацыі.
Не абыйшлося і без новых паслуг. Цяпер кожны жадаючы адправіць пасылку можа набыць канверт ці скрыню неабходнага памеру, самастойна аформіць адпраўленне і запакаваць рэч, што трэба адправіць.
Сфатаграфаваўшы штрых-код падрыхтаванай пасылкі, кліент па-за чаргой перадае яе кур’еру ці аператару, сэканоміўшы свой час. Застанецца толькі прасачыць яе шлях да атрымальніка па штрых-кодзе праз інтэрнэт.
Арцём ГУСЕЎ