• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Мітынг у вёсцы Хвойня

23.06.2022
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.



У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці і смутку.

У час Вялікай Айчыннай вайны 29 сакавіка 1942 году акупанты забілі 2078 жыхароў гэтай вёскі (пахаваны ў 3 магілах ахвяр фашызму – на ўсходняй ўскраіне і 2 магілах на паўднёвай ускраіне).
У баях каля вёскі загінулі 9 савецкіх салдат і партызан (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 19 жыхароў загінулі на фронце.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Жукавец, cтаршыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ, кіраўніцтва і актывісты Лучыцкага сельвыканкама, прадстаўнікі ГАК, грамадскасці, мясцовыя жыхары, школьнікі.
Хвілінай маўчання людзі ўшанавалі памяць герояў.
На завяршэнне мерапрыемства прысутныя ў памяць пра загінулых і ўсклалі да помніка вянкі і кветкі.