• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

На старце Еўрапейскіх гульняў

30.04.2019

Фондам “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў” у рамках правядзення Эстафеты агню “Полымя свету” запланавана некалькі мерапрыемстваў з удзелам Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам і Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам.

12 мая 2019 года ў 15.00 на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у Міжнародным аўтадарожным пункце пропуску “Брэст” плануецца правесці ўрачыстую сустрэчу Эстафеты, а 16 чэрвеня 2019 года ў 15.00 плануецца правесці заключны этап Эстафеты ў Мінскай вобласці перад прыбыццём Полымя свету ў Мінск у мемарыяльны комплекс “Курган Славы”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі 30 красавіка адкрывае выставачны праект “Беларусь спартыўная”, прымеркаваны да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Жадаючыя могуць азнаёміцца з прадметамі спартыўнай тэматыкі, рэдкімі і малавядомымі здымкамі беларускіх спартсменаў, а таксама кадрамі фотахронікі найважнейшых спартыўных падзей краіны.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты выдатных спартсменаў, створаныя беларускімі мастакамі, і рэтраспектыўная выстава спартыўных плакатаў.

Для тых, хто глыбока цікавіцца тэмай спорту, падрыхтавана кніжная выставка “Яркіх перамог, яркага лета!”
Экспазіцыя пазнаёміць з 15 відамі спорту, якія будуць прадстаўлены на спаборніцтвах у чэрвені, іх асноўнымі правіламі, гісторыяй і развіццём у Беларусі.