• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Петрыкаў. Крок у бяспеку.

24.07.2019

Дзеці — гэта шчасце, якое дастаецца дарагой цаной! Таму так важна, каб яны былі заўсёды ў бяспецы і пад наглядам дарослых, а каб у выпадку надзвычайнай сітуацыі дзіця не разгубілася, выратавальнікі ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» наведваюць прышкольныя лагеры, дзе навучаюць дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці.

Гэтым разам выратавальнікі адправіліся ў госці да дзяцей з Пціцкай школы. Гасцей дзятва сустракала з прадчуваннем чагосьці цікавага і пазнавальнага. У пачатку завязалася размова на тэму бяспекі ў доме, у летні перыяд на прыродзе і ў час купання. Абмеркавалі, якая небяспека можа чакаць і як яе пазбегнуць. Далей дзеці з азартам прынялі ўдзел у конкурсах, тэстах і віктарынах, за што былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Для замацавання інфармацыі прадэманстравалі навучальны відэафільм.