• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Прафсаюзы арганізуюць дапамогу

16.04.2020


Разам з іншымі сацыяльнымі партнёрамі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі актыўна падключылася да супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруса. Першасным прафсаюзным арганізацыям рэкамендавана прыняць шэраг мер, накіраваных на бяспеку працы ў час пандэміі. У тым ліку забеспячэнні работнікаў абеззаражвальнымі сродкамі, сродкамі індывідуальнай аховы. Прафсаюзы будуць весці кантроль за прадастаўленнем работнікам пры наяўнасці сімптомаў вострых рэспіраторных захворванняў сацыяльных водпускаў без захавання заработнай платы ці з яе захаваннем у залежнасці ад палажэнняў калектыўных дагавораў. На прадпрыемствах павінны быць скарэктаваны планы ўнутранага працоўнага распарадку з выключэннем масавага збору людзей. Прафсаюзы будуць сачыць за недапушчэннем звальнення работнікаў, за захаваннем працоўных месцаў.
Згодна з пастановай ФБП у прафсаюзных арганізацыях павінны быць створаны касы ўзаемадапамогі, куды накіроўваюцца сродкі Рэзервовага фонду і сродкі з іншых атрыкулаў расходаў. Гэтыя сумы будуць выдаткаваны на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюзаў у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, хваробай, лячэннем, аплатай медыцынскай дапамогі, на набыццё дэзынфікуючых і абеззаражвальных сродкаў, сродкаў аховы органаў дыхання.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак паведаміла, што з 4 красавіка ў раёне створаны аператыўны штаб па рэагаванні на бягучую сітуацыю. У яго склад увайшлі лідары раённых галіновых прафсаюзаў і першасных прафсаюзных арганізацый. Штабам будзе аналізавацца эпідэміялагічная сітуацыя і прымацца аператыўныя рашэнні, накіраваныя на прафілактыку распаўсюджвання вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, ахову здароўя грамадзян і своечасовае аказанне неабходнай дапамогі.
Членамі штаба фарміруюцца спісы найбольш слабых катэгорый работнікаў для аказання ў выпадку неабходнасці ім дапамогі, арганізуецца сувязь з пенсіянерамі і ветэранамі для дастаўкі неабходных прадуктаў і медыкаментаў, аказанні садзеяння ў забеспячэнні сродкамі індывідуальнай аховы і дэзынфікуючымі сродкамі работнікаў, якія кантактуюць з насельніцтвам.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, можна звяртацца ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў па нумары тэлефона 2-36-91.