• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

01.06.2023
Напрыканцы мінулага тыдня карэспандэнт “ПН” адправіўся на палеткі разам са старшынёй райарганізацыі прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Аленай Галеняй, каб павіншаваць лепшых механізатараў Петрыкаўшыны. 

Звонку мерапрыемства здавалася простым і непрацяглым, але на справе, дабрацца да палёў, дзе працуюць аграрыі аказалася куды больш складана. Узлесак, поле, грунтавая дарога – жывапісныя куточкі мясцовасці, дзе шчыруюць механізатары. 

На землях КСУП “Запаветы Ільіча” прыступіў да касьбы траў Дзмітрый Гарошка, пра якога мы неаднаразова пісалі на працягу некалькіх год. Так і сёлета малады механізатар стаў першым на дыскаванні глебы, што скончылася неўзабаве. Дзмітрый Аляксандравіч паказаў лепшы вынік на Петрыкаўшчыне – 1628 гектараў. Доўга прамаруджваць не выпадала, атрымаўшы падарунак і падзякаваўшы прафсаюзнаму лідару Алене Галені за віншаванні, спецыяліст тэрмінова накіраваўся да свайго магутнага трактара, бо нездарма кажуць у гэтую пару: дзень год корміць.