• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Рэформа прадыктавана жыццёвымі рэаліямі

28.12.2021

На базе ДУА «Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў» прайшла сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Кралевіч з работнікамі ўстаноў культуры Петрыкаўшчыны.

         У час сустрэчы Ірына Мікалаеўна пазнаёміла прысутных з праектам новай Канстытуцыі, які, між іншым, сёння вынесены на абмеркаванне грамадскасці.

         Як адзначыла Ірына Мікалаеўна, змены ў Асноўны закон краіны – з'ява заканамерная: свет не стаіць на месцы, новыя рэаліі патрабуюць адпаведнай заканадаўчай базы, у праціўным выпадку грамадства чакае глыбокі палітычны і грамадскі крызіс.

         – Вялікая работа праведзена па аднаўленні Канстытуцыі. Кожны артыкул дэталёва прапрацаваны, бо мае немалаважнае значэнне – закон не церпіць двухсэнсоўнасці.

         Прафесійны склад Канстытуцыйнай камісіі сваю справу зрабіў – праект Канстытуцыі падрыхтаваны і перададзены народу для вывучэння і абмеркавання.

         Цяпер справа за вамі: знаёмцеся і дасылайце свае прапановы, калі такія будуць. Адваротная сувязь – немалаважны момант, які павінна прайсці беларускае грамадства, перш чым будзе прынята на рэферэндуме новая Канстытуцыя.