• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У памяць пра подзвіг продкаў

25.09.2019


У рамках патрыятычнага аўтапрабегу па месцах баявой славы брацкіх краін з наведваннем знакавых месцаў на Петрыкаўшчыну прыбыла дэлегацыя з Расіі.
Сустракалі гасцей намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька, ваенком Аляксандр Адамоўскі, старшыня райарганізацыі саюза воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалай Жукоўскі, дырэктар раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Рудзько і  кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба “Бетонны мерыдыян Палесся” Мікалай Грушко.
На Муляраўскім скрыжаванні гасцей з хлебам-соллю сустракаў калектыў аўтаклуба. Далей дэлегаты адправіліся ў парк, дзе ўсклалі кветкі помніку воінам-вызваліцелям і наведалі гісторыка-краязнаўчы музей, адкуль накіраваліся ў гімназію.

Арцём ГУСЕЎ