• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Змены на карысць

25.04.2019

Згодна з планам цэнтральнай часткі горада, сур’ёзна зменіць сваё аблічча парк. Адно з любімых месцаў гараджан будзе тэматычна падзелена на тры часткі. Усходні ўчастак парку будзе забаўляльнай часткай – на месцы танцпляцоўкі размесціцца амфітэатр, а на мысе, дзе раней стаяў помнік Дзеду Талашу, з’явіцца новая дзіцячая пляцоўка, што будзе ўяўляць сабой трохмачтавы карабель.

Цэнтральная частка парку будзе мець патрыятычна-гераічны змест. Тут акрамя дзвюх сцежак, адна з якіх цягнулася ўздоўж агароджы інтэрната, а другая – паабапал схілу, з’явіцца цэнтральная алея, што будзе ісці па цэнтры парку да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, які размесціцца на былым месцы амфітэатра. Туды ж перанясуць і алею герояў.

Усходняя частка парку будзе мець гісторыка-фальклорны напрамак. Перад музеем зойме месца помнік Дзеду Талашу, а пляцоўка за музеем, дзе колісь была коўзанка, атрымае аблічча скверу. Тут будуць лавачкі, разныя скульптуры з дрэва. Магчыма, з’явяцца арэлі ці гушкалкі. Гэту частку парку, з боку пракуратуры, будзе апярэзваць сцяжына з цвёрдым пакрыццём. Дзеля гэтага давядзецца знесці будынак кацельні інтэрната.

Яквыўжозаўважылі, намесцыбылогапомнікавоінам-інтэрнацыяналістамз’явіццатранспартнаекальцо, заім, перадгандлёвыміпавільёнаміўжобудуеццастаянка. Невялічкія стаянкі знойдуць сваё месца каля міліцыі і насупраць ­– пад капліцай з боку дарогі.
Зараз на працах па рэканструкцыі парку працуе каля двух дзясяткаў чалавек з Мазырскага і Жлобінскага ДРБУ. Працаўнікі плануюць паспець да пачатку ліпеня. Пакуль спецыялісты запэўніваюць – ніякіх перашкод, што замінаюць паспець здаць работу ў час, няма.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара