• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Качанава: у рэгіёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця людзей

02.11.2022

2 лістапада, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У рэгіёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця людзей, і гэта ключавая задача органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Акцэнт на гэтым зрабіла ў гутарцы з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 2 лістапада перад пасяджэннем Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі ў Петрыкаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што тэма ўзаемадзеяння органаў мясцовага кіравання і самакіравання па развіцці тэрыторый, павышэнні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў вельмі важная. Як правіла, вывучаецца яна сенатарамі з выездам у раёны. "Калі мы можам азнаёміцца з рэгіёнамі, работай мясцовых органаў улады, самакіравання, паглядзець, як вырашаюцца пытанні і задачы, якія абазначаны для канкрэтнай тэрыторыі", - канкрэтызавала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала аб пастаўленай Прэзідэнтам задачы аб раўнамерным развіцці рэгіёнаў. "Гэта і задача, якая вызначана VI Усебеларускім народным сходам, - моцныя рэгіёны", - дадала спікер. Таму ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязнога пасяджэння і работа прадпрыемстваў, і функцыянаванне сацыяльнай сферы, і ЖКГ. "(Важна вызначыць. - Заўвага БЕЛТА), што яшчэ сёння трэба зрабіць для таго, каб людзі тут жылі камфортна, каб моладзь, атрымаўшы адукацыю, вярталася на сваю малую радзіму - жыць, працаваць і развіваць свой горад, свой раён", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Удзельнікамі сённяшняга пасяджэння сталі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў улады, прадстаўнікі выканаўчай вертыкалі, мясцовых органаў улады, дэпутаты ўсіх узроўняў. "Дэпутаты, якія ўключаюцца непасрэдна ў гэту работу. Таму што галоўнае для дэпутата любога ўзроўню - работа са сваімі выбаршчыкамі, сваімі людзьмі", - звярнула ўвагу спікер.

Гаворачы аб Гомельскай вобласці, яна падкрэсліла, што тут работа выбудавана належным чынам - і ў плане навядзення парадку, добраўпарадкавання, развіцця інфраструктуры. "Гэта сведчыць аб тым, што і людзі самі клапоцяцца аб тым, што ўжо зроблена", - сказала Наталля Качанава.

"Ацэньваю вельмі высока работу мясцовых органаў улады і дэпутацкага корпуса. Бачу, як працуюць члены Савета Рэспублікі, якія прадстаўляюць Гомельскую вобласць, узаемадзейнічаючы з людзьмі, вырашаючы пастаўленыя задачы", - дала ацэнку старшыня Савета Рэспублікі.-0-

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi