• ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Мадэрнізацыя на БГПЗ дала магчымасць скараціць патрэбнасць у паліўным газе больш як у 8 разоў

02.02.2021

2 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя на Беларускім газаперапрацоўчым заводзе дала манчымасць скараціць патрэбнасць у паліўным газе больш як у 8 разоў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Такі вынік даў праект "Мадэрнізацыя цепла-тэхналагічнага тракту ЦЭЦ БГПЗ", накіраваны на поўнае карыснае выкарыстанне цеплавой энергіі з адначасовай эканоміяй спажывання паліўнага газу."Для эфектыўнага выкарыстання цеплавой энергіі, атрыманай пры эксплуатацыі электрагенератарных установак, летам ЦЭЦ завода пераводзіцца ў рэжым трыгенерацыі. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць цеплавую энергію для атрымання холаду, які прымяняецца ў працэсе газаперапрацоўкі. Да рэалізацыі праекта цеплаабменнікі ЦЭЦ падагравалі газу, якая выкарыстоўваецца як цепланосбіт. Далей да неабходных па тэхналогіі градусаў яна дагравалася ў печы. Гэты працэс вырашана было ўдасканаліць, зрабіць больш эфектыўным і эканамічным", - расказалі на заводзе.
Праект рэалізаваны ў два этапы. У першую чаргу дааснасцілі печ падагрэву газы рэгулятарамі расходу паліўнага газу. Таксама з'явілася магчымасць аўтаматычна рэгуляваць тэмпературу газы на выхадзе з печы і ціск газу, што падаецца на гарэлкі. На другім этапе замянілі на больш эфектыўныя газавыя цеплаабменнікі, якія вычарпалі свой рэсурс. Праектам таксама была прадугледжана цеплавая ізаляцыя абсталявання і трубаправодаў з вугляродзістай сталі і іх антыкаразійная ахова.
Таксама ўсё абсталяванне аснашчана сучаснымі сістэмамі КВП і аўтаматычным рэгуляваннем з прымяненнем электронікі і мікрапрацэсарнай тэхнікі.У выніку комплексу работ удалося павялічыць выкарыстанне цеплавой энергіі на нагрэў газы і істотна сэканоміць паліўны газ. Да мадэрнізацыі цепла-тэхналагічнага тракту гадавая патрэбнасць завода ў паліўным газе на падагрэў газы складала 4223 т умоўнага паліва. Пасля рэалізацыі праекта - 518 т умоўнага паліва, удакладнілі на прадпрыемстве.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)