• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Мазырскі НПЗ упершыню выпусціў бензін з актанавым лікам 101

12.11.2021

12 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. На Мазырскім НПЗ упершыню ў Беларусі вырабілі бензін з актанавым лікам 101, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Выпрабаванні доследна-прамысловай партыі неэтыліраванага бензіну АІ-101-К5-Еўра далі станоўчыя вынікі. "У хуткім часе 101-ы бензін стане даступны для рэалізацыі, у тым ліку на экспарт. Спадзяёмся, спажыўцы ацэняць гэты прадукт па заслугах. У першую чаргу ён прызначаны для аўтамабіляў з магутнымі турбіраванымі маторамі, якія вельмі адчувальныя да чысціні паліва. Акрамя таго, бензін АІ-101-К5-Еўра павышае ККД рухавіка, аблягчае яго запуск, паляпшае скорасныя характарыстыкі, змяншае расход паліва, зніжае колькасць шкодных выкідаў у атмасферу", - расказалі на Мазырскім НПЗ.
На прадпрыемстве падкрэслілі: новая тэхналагічная вышыня ўзята Мазырскім НПЗ дзякуючы бесперапыннай мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню самых сучасных тэхналогій, прафесіяналізму і мэтанакіраванасці калектыву.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, у ААТ пераўтвораны ў 1994-м. Асноўныя віды дзейнасці - перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў. Таварная прадукцыя Мазырскага НПЗ экспартуецца ў больш як 20 краін.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)