• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Больш за 400 школьных базараў будуць працаваць у Беларусі

03.08.2021
3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 400 школьных базараў будуць працаваць у Беларусі напярэдадні новага навучальнага года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі "Школьныя базары - 2021: таварны асартымент, актуальныя калекцыі школьнай формы і новыя пункты продажаў" начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Міхаіл Жыгала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Да новага навучальнага года міністэрства падышло загадзя. Мы выбудоўвалі работу па трох асноўных напрамках. Першая секцыя датычылася арганізацыі гандлю. Гэта даволі працаёмкі блок, ён пачаўся традыцыйна ў маі. Мы з нашымі калегамі з канцэрна "Беллегпрам" і Міністэрства адукацыі падпісалі міжгаліновы план мерапрыемстваў па забеспячэнні вытворчасці, пастаўкі і рэалізацыі тавараў да новага навучальнага года. У ім было прадугледжана правядзенне шырокага спектра мерапрыемстваў, якія накіраваны на забеспячэнне бесперабойнага гандлю таварамі школьнага асартыменту. План даволі аб'ёмны, ён вызначае асноўныя падыходы па ланцужку тавараперамяшчэння, пачынаючы ад вытворцы і заканчваючы непасрэдна ўжо аб'ектам гандлю, куды прыходзіць спажывец для таго, каб набыць прадукцыю. У рамках гэтага напрамку па рэспубліцы ва ўсіх рэгіёнах будзе арганізавана работа больш як 400 школьных базараў і кірмашоў", - сказаў Міхаіл Жыгала.
Паводле яго слоў, дадаткова праводзяцца пашыраныя продажы, выстаўкі-продажы і кірмашы выхаднога дня. У рэгіёнах захавана практыка продажу тавараў школьнага асартыменту ў цэнтральных раёнах гарадоў на пляцоўках, якія прымыкаюць да гандлёвых аб'ектаў, і ў нестацыянарных гандлёвых аб'ектах.Ён адзначыў, што ў гандлёвых арганізацыях аформлены куткі школьніка, куткі першакласніка, а таксама выдзелены дадатковыя гандлёвыя месцы і плошчы для рэалізацыі тавараў школьнага асартыменту.
Праводзімыя мерапрыемствы суправаджаюцца рознымі рэкламнымі акцыямі. Напрыклад, арганізуецца дэманстрацыя мадэлей школьнага асартыменту, праводзяцца розныя конкурсы, уручаюцца падарункі і прызы. "Для інфармавання пакупнікоў ажыццёўлена тэматычнае афармленне гандлёвых залаў і вітрын, размешчаны шыльды і планшэты-паказальнікі, а таксама інфармацыя аб наяўнасці ў продажы тавараў школьнага асартыменту і праводзімых рэкламных мерапрыемствах. Яна транслюецца па радыёвузлах і размяшчаецца на рэкламных стэндах і сайтах нашых гандлёвых аб'ектаў", - дадаў начальнік упраўлення.
Прадстаўнік МАРГ падкрэсліў, што гандаль праходзіць у спакойнай абстаноўцы, ніякага ажыятажу або ўсплёскаў спажывецкага попыту на гэты асартымент тавараў не назіраецца. "Пэўны пік продажаў традыцыйна прыпадае на другую палову жніўня. Да гэтага піку наш гандаль цалкам гатовы", - рэзюмаваў ён.
Другі напрамак, па якім міністэрства выбудоўвае работу, - гэта асартымент тавараў. "У арганізацыях гандлю асартымент будзе вельмі шырокі. Ён уключае традыцыйны спектр тавараў, пачынаючы ад школьнага адзення і заканчваючы канцылярскімі таварамі. У гандлёвых аб'ектах будзе прадстаўлена больш за 400 мадэлей адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, а таксама больш за 100 мадэлей абутку", - растлумачыў Міхаіл Жыгала.Трэці напрамак - цэнавая сітуацыя. "У нас ёсць адпаведныя даручэнні як кіраўніка дзяржавы, так і ўрада Беларусі аб тым, што ў бягучым годзе цэны павінны быць даступнымі для насельніцтва. У сувязі з гэтым у бягучым годзе мы падышлі да пытання больш уважліва. Былі выпрацаваны адпаведныя рэкамендацыі для суб'ектаў гандлю, суб'ектаў аптовага звяна, а таксама для вытворцаў па фарміраванні цэн на тавары школьнага асартыменту. Яны даведзены да ведама ўсіх зацікаўленых. У рамках гэтых рэкамендацый вытворцам неабходна захоўваць гранічна максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які склаўся за 2020 год па адпаведнай таварнай пазіцыі, а суб'ектам, імпарцёрам (у цэлым суб'ектам гандлю як аптовага звяна, так і рознічнага гандлю) - неабходна захоўваць гранічна максімальныя надбаўкі, памер якіх не павінен перавышаць 30 працэнтаў", - расказаў спецыяліст.
З боку міністэрства на жнівень-верасень запланаваны адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па гэтым напрамку. "Мы будзем узмоцнена маніторыць сітуацыю і глядзець, якім чынам нашы суб'екты гаспадарання падыходзяць да пытанняў цэнаўтварэння, таму што гэты момант даволі значны для нашага насельніцтва, і мы хочам, каб у гэтай плоскасці не было ніякіх злоўжыванняў з боку як вытворцаў, так і суб'ектаў гандлю", - канстатаваў начальнік упраўлення.
Паводле слоў Міхаіла Жыгалы, у 2021 годзе арыенціровачны сярэдні кошт камплектаў адзення дзелавога стылю складае ад Br50 да Br348. "У цэлым рост цэн па гэтых пазіцыях знаходзіцца ў межах даведзенага параметра па інфляцыі, гэта значыць у межах 5 працэнтаў. Істотнага ўсплёску ў гэтым годзе ў нас не адбылося", - звярнуў увагу ён.Прадстаўнік міністэрства расказаў, што з боку гандлёвых аб'ектаў, арганізацый гандлю правядзенню акцыйных мерапрыемстваў таксама ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага. "На пастаяннай аснове сумесна з вытворцамі і пастаўшчыкамі праводзяцца мерапрыемствы і акцыі па продажы тавараў са скідкамі. Гандлёвыя арганізацыі прапануюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і сумесна з банкамі, у тым ліку з выкарыстаннем розных банкаўскіх картак. Акрамя таго, для стымулявання продажаў арганізацыі гандлю праводзяць акцыйныя мерапрыемствы са зніжэннем рознічнай цаны, такія як "Дзень скідак", "Вечар выгадных пакупак", "Шчодрая пятніца" і іншыя. Таксама яны, зыходзячы са сваіх фінансавых магчымасцей, праводзяць розныя акцыі сацыяльнай накіраванасці, што прадугледжваюць прадастаўленне скідак шматдзетным сем'ям, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, дамам сямейнага тыпу", - паведаміў спецыяліст.
Інфармацыя аб правядзенні школьных базараў, кірмашоў і пашыраных продажаў размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах як выканаўчых камітэтаў, так і гандлёвых арганізацый.
Пытанні бесперабойнага забеспячэння таварамі школьнага асартыменту ў перыяд павышанага попыту знаходзяцца на пастаянным кантролі МАРГ, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)