• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Дадатковыя меры бяспекі будуць рэалізаваны ў Беларусі ў час II Еўрапейскіх гульняў

21.05.2019

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя меры бяспекі будуць рэалізаваны ў перыяд правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

 

Дакумент падрыхтаваны з улікам айчыннага і замежнага вопыту арганізацыі і правядзення буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Яго нормы накіраваны на забеспячэнне бяспекі на спартыўных арэнах, у гасцініцах і іншых аб'ектах інфраструктуры Еўрапейскіх гульняў, на дарогах Мінска.

 

Рэалізацыя ўказа пасадзейнічае бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў, а яго прыняцце сведчыць аб асаблівай увазе, якая ўдзяляецца пытанням камфортнага і бяспечнага знаходжання ў краіне ўдзельнікаў і балельшчыкаў маючага адбыцца міжнароднага спартыўнага форуму.-0-