• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць прыёмы грамадзян у Саўміне

30.10.2019

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі органаў дзяржкіравання ў лістападзе правядуць асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

 

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правядзе прыём 1 лістапада, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч - 13 лістапада, міністр адукацыі Ігар Карпенка - 15 лістапада.

 

На 20 лістапада запланаваны прыём грамадзян міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам, на 22 лістапада - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным.

 

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч сустрэнецца з грамадзянамі 27 лістапада, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган - 29 лістапада.

 

Асабістыя прыёмы будуць праходзіць з 10.00 па адрасе вул. Савецкая, 9, пакой 103, кантактныя тэлефоны: 8 (017) 222-63-69, 222-65-09.

 

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.-0-