• ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2021-га Годам народнага адзінства

05.01.2021
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства". Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Як паведамлялася, прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў у час навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі гаварыць пра жаданне вярнуцца ў Беларусь, якой яна была на год раней. "Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі", - упэўнены беларускі лідар.
"Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, - сказаў Прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)