• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

На дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" да 2025 года накіруюць Br18,5 млрд

02.02.2021

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржпраграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 года нумар 50, фінансаванне складзе Br18 467,4 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
На думку распрацоўшчыкаў, дзяржпраграма дасць магчымасць зніжаць затраты на ЖКП насельніцтву штогод не менш як на 5 працэнтаў да папярэдняга года. Да 2025 года водазабеспячэнне пітной якасці будзе ў 100 працэнтаў спажыўцоў. Штогод будуць рамантаваць і (або) рэканструяваць 2 працэнты прысядзібных тэрыторый шматпавярховых дамоў. Страты цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці арганізацый ЖКГ прадугледжана скараціць з 9,8 працэнта ў 2021 годзе да 9 працэнтаў у 2025-м. Плануецца штогод уводзіць пасля капрамонту не менш за 3 працэнты эксплуатуемай арганізацыямі ЖКГ агульнай плошчы жылых дамоў (гэта значыць сумы агульнай плошчы жылых і нежылых памяшканняў жылых дамоў, за выключэннем плошчы дапаможных памяшканняў).
Мерапрыемствы праграмы будуць фінансавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, крэдытных рэсурсаў, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.
У праграму ўключана сем падпраграм: "Даступнасць паслуг", "Добраўпарадкаванне", "Эфектыўнае цеплазабеспячэнне", "Рамонт жылля", "Чыстая вада", "Мэта 99" (мінімізацыя аб'ёму пахавання цвёрдых камунальных адходаў, у 2025 годзе выкарыстоўваць не менш за 64 працэнты ЦКА), "Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў".
Праграма прадугледжвае прадастаўленне насельніцтву льгот па аплаце ЖКП і безнаяўных жыллёвых субсідый, распрацоўку і ўдасканаленне тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы ЖКГ, набыццё і замену (капрамонт, мадэрнізацыя) ліфтаў, будаўніцтва водазаборных свідравін. Чыноўнікі таксама хочуць удасканальваць сістэму абыходжання з камунальнымі адходамі, уключаючы іх раздзельны збор і кантэйнерны збор у сектары індывідуальнай жылой забудовы.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)