• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Рэзідэнты свабодных эканамічных зон у 2020 годзе сфарміравалі амаль 5 працэнтаў ВУП Беларусі

17.02.2021

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты свабодных эканамічных зон у 2020 годзе сфарміравалі 4,9 працэнта ВУП Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
"На прадпрыемствах у СЭЗ працуюць 5 працэнтаў работнікаў ад сярэдняспісачнай колькасці па краіне. Пры гэтым на долю рэзідэнтаў СЭЗ у рэспубліканскіх паказчыках па выніках 2020 года прыпадае 23 працэнты прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (плюс 6,7 працэнтнага пункта да ўзроўню 2019 года), 20,4 працэнта экспарту тавараў (плюс 3 працэнтныя пункты) і 16,6 працэнта вытворчасці прамысловай прадукцыі (плюс 1,3 працэнтнага пункта)", - расказалі ў Мінэканомікі.
У параўнанні з 2019 годам дасягнуты рост прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў 1,5 раза (да $307 млн), аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі і выручкі ад рэалізацыі - на 10 працэнтаў (да Br19,3 млрд і Br21 млрд адпаведна), выплачаных рэзідэнтамі СЭЗ падаткаў, збораў і плацяжоў - на 4,1 працэнта (да Br1,4 млрд), экспарту тавараў - на 2,2 працэнта (да $5,9 млрд).
У залежнасці ад СЭЗ рэзідэнтамі сфарміравана да 85 працэнтаў інвестыцый, да паловы экспарту тавараў і трэці аб'ёмаў прамысловай вытворчасці рэгіёнаў.
Ва ўмовах абмежаванняў вядзення бізнесу, выкліканых пандэміяй, і наяўнасці валютных абавязацельстваў у асобных рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон чысты прыбытак у цэлым па СЭЗ знізіўся да Br43,1 млн у 2020 годзе. Разам з тым сярэднямесячная заработная плата работнікаў у арганізацыях - рэзідэнтах СЭЗ вырасла на 13 працэнтаў (да Br1226). Пры гэтым па ўсіх СЭЗ заработная плата вышэйшая за сярэднюю па абласцях, на тэрыторыі якіх яны размяшчаюцца (да 22 працэнтаў).
На працягу 2020 года СЭЗ прыцягнулі 43 новыя рэзідэнты з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый каля $200 млн, з іх каля паловы - з замежным капіталам.
На 1 студзеня 2021 года ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ зарэгістраваны 440 суб'ектаў гаспадарання. Рэалізуюцца праекты з прыцягненнем інвестыцый з больш як 30 краін на агульную суму заяўленых інвестыцый каля $7 млрд.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)