• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Уборка лёну завершана ў Беларусі

28.10.2019

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завершана ўборка лёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных міністэрства, усяго ў бягучым годзе нарыхтавана крыху больш за 153 тыс. т ільнотрасты, гэта на 19 тыс. т больш, чым у 2018 годзе. Ураджайнасць склала 31,4 ц/га, што таксама вышэй за мінулагодні паказчык (на 3 ц).

Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты - 0,92 (у 2018 годзе - 0,81).-0-