• ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

З 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

26.01.2021

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей - Br540,48, на дзіця-інваліда - Br608,04.
Тэмп росту сум названых выплат: 110,5 працэнта - у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6 працэнта - у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020-га.
У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня.
Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал; на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.
Для вылічэння дапамогі з 1 лютага прыменены памер сярэднямесячнай зарплаты за IV квартал 2020 года - Br1351,2.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)