• Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

Магазін Калінкавіцкага мясакамбіната «пераехаў» на новае месца

15.11.2017

Першая нядзеля лістапада сабрала гараджан, прыхільнікаў мясных прысмакаў, на адкрыццё фірмовага магазіна Калінкавіцкага мясакамбіната.

Магазін існаваў у Петрыкаве, але цяпер ён змяніў “месца прапіскі”. Так, калектыў магазіна “Палессе-5” пераехаў у будынак былой гандлёвай кропкі райспажыўтаварыства “Для вас”, што на “капцэвіцкім” кальцы горада.

Цяпер для спажыўцоў маладых мікрараёнаў з’явілася магчымасць выбару.
Урачысты момант адкрыцця павільёна, на які сабралося шмат гараджанаў, суправаджаўся правядзеннем дэгустацыі. Як запэўніла маркетынгавая служба камбіната, тут заўсёды будзе вялікі асартымент прадукцыі – ад замарожаных пельменяў, каўбас, кансерваў, вэнджанай прадукцыі да свежых мясных паўфабрыкатаў.

У магазіне таксама можна набыць розныя спадарожныя тавары. Штодзень будзе дастаўляцца свежая прадукцыя. Прадугледжаны і шматлікія акцыі.
Пажадаем магазіну прыжыцца на новым месцы і нарошчваць тавараабарот!

Інга ГІЛЕНКА