• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Городская площадьГородская площадь
Главная -  Новости -  Новости района

Новы год павінен быць з падарункамі

12.01.2018

Па добрай традыцыі напярэдадні навагодніх святаў у межах акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі органаў улады наведваюць з падарункамі шматдзетныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч завіталі ў госці да шматдзетнай апякунскай сям’і Храмажэнка.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Сенька разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу сем’яў Собалевых, Зізюк і Якубенкаў.
Рабяты атрымалі з рук казачных персанажаў салодкія падарункі ад органаў улады раёна і Беларускага дзіцячага фонду.

Дзеткам пажадалі здароўя, поспехаў і добрай вучобы, а яны, у сваю чаргу, падарылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, Дзмітрый БЯЛЬКО
Фота аўтараў