• Городская площадьГородская площадь
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Пераможцаў назвалі, выбіраем наступных

28.05.2018

На пачатку кампаніі� райкам прафсаюза работнікаў АПК распрацаваў для механізатараў умовы спаборніцтва на палявых работах і амаль штодзень сачыў за ходам работ па падрыхтоўцы глебы, на сяўбе і ўнясенні арганічных угнаенняў.

І вось надышоў час падвесці вынікі нялёгкай працы механізатараў. Лепшымі ў раёне сталі даўно знаёмыя нашым чытачам механізатары з ААТ “Камаровічы” Мікалай Бажок, які на трактары “Беларус-3522” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “АПП-6” пасеяў 1150 гектараў яравога палетка, і Эдуард Якавец, які на трактары “Беларус-3522” з “АПД-7,5” падрыхтаваў 1365 гектараў глебы.

З гэтай нагоды павіншаваць механізатараў з дасягненнямі і ўручыць ім падарункі і граматы райкама прафсаюза ў сераду завіталі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Місюра і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік. Працаўнікам было прыемна атрымаць заслужаныя ўзнагароды, а кіраўнік гаспадаркі Ларыса Талецкая адчувала гонар за тое, што менавіта яе механізатары даказалі сваё лідарства ў раёне.

Такія ж падарункі будуць уручаны і лепшаму механізатару, зянятаму на ворыве глебы. Ім стаў Аляксандр Мышкавец з КСУП імя Ульянава, які трактарам “Беларус-3522” з “ПБН-6,50” узараў 463 гектары.

Вылучэнне лепшых працаўнікоў працягваецца. На гэты раз раённы галіновы прафсаюз сочыць за падрыхтоўкай глебы і сяўбой кукурузы.

Прозвішчы лідараў спаборніцтва штотыдзень будуць друкавацца на старонках раённай газеты, а па завяршэнні кампаніі пераможцаў працоўнага спаборніцтва таксама адзначаць падарункам.

Жадаем працаўнікам сельскай гаспадаркі новых працоўных перамог і паспяховага працягу сельскагаспадарчага года!

Дзмітрый БЯЛЬКО