• Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Свята для пераможцаў

04.01.2018

Актавай зале раённага Дома культуры складана было ўмясціць усіх, хто быў запрошаны днямі на навагодняе прадстаўленне для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна з высокімі вынікамі дзейнасці за мінулы каляндарны год. Гэта пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, алімпіяд і канферэнцый. Яшчэ два-тры такія залы, напэўна, спатрэбіліся б, каб запрасіць і дыпламантаў раённых вучэбных і творчых спаборніцтваў.

Прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Забавы і Івана”, як і належыць зімоваму святу, пачалося з “завірухі” Сняжынак у прыгожым танцы, маленькіх Пінгвінаў “на льдзіне”. А далей – казка. Бацька-Цар не адпускаў царэўну Забаву на навагодняе свята, але прыйшлі ёй на дапамогу сябры – Іван-камінар, Вадзянік, бабкі Ёжкі і галоўныя героі любога навагодняга прадстаўлення – Дзед Мароз і Снягурка. Свята ў Забавы атрымалася, як і ў саміх удзельнікаў мерапрыемства, бо напоўнена было не толькі песнямі і танцамі, але і весялосцю. Самі гледачы былі важнымі ўдзельнікамі свята, тупацелі і прысвіствалі, танцавалі і спявалі. Юныя артысты гімназіі і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўмеюць стварыць шоу на любой пляцоўцы!

Да ўдзельнікаў свята звярнуліся ганаровыя госці мерапрыемства. Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская пажадала лепшым навучэнцам раёна дасягнення новых мэт і перамог, верыць, што свет стане лепшым, а радасць і шчасце прыйдуць у кожны дом. Затым уручыла сертыфікаты на атрыманне навагодніх падарункаў усім удзельнікам свята. Для гэтага на сцэну падняліся педагогі, якія прынеслі гонар раёну ў мінаючым годзе – настаўнік гімназіі Пётр Стральчэня, педагог-арганізатар Бабуніцкай школы Ніна Кот і педагог Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Анатоль Адаміч.

Да віншаванняў таксама далучылася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька, дадаўшы, што на гасцей свята, таленавітых і адораных, і надалей ускладаюцца вялікія надзеі.

Алена БРУЦКАЯ
Фота Арцёма ГУСЕВА