• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Городская площадьГородская площадь
Главная -  Новости -  Новости района

У Петрыкаве адбыўся конкурс сярод татаў

03.03.2018

На мінулым тыдні ў Петрыкаўскім РДК адбыўся конкурс «Тата можа», прымеркаваны да стагоддзя Узброеных Сіл.

Сямейныя каманды Адамоўскіх, Батаноў, Максіменкаў, Міцураў і Якубенкаў змагаліся ў конкурсах візітовак, спартыўным, інтэлектуальным, а таксама прадэманстравалі свае хобі ў конкурсе «Свет захапленняў».

Свае моцныя палавінкі прыйшлі падтрымаць жонкі і матулі, дочкі і сёстры, радня. І не толькі падтрымаць, але і дапамагчы набраць ім запаветныя балы на сцэне. Напрыклад, выхавальніку дзіцячага дома сямейнага тыпу Івану Якубенку і маленькаму Эдуарду дапамагала ці не трэцяя частка іх вялікай сям’і. Малайцы, што тут скажаш!

Арганізатары свята пастараліся, каб� у конкурсах актыўна ўдзельнічалі і таты, і сыны. Было цікава назіраць, як дзеткі ўмеюць хадзіць на руках, а таты – прысядаць і адціскацца ад падлогі з жывым “грузам” на спіне, апладыраваць вакальным і чытальніцкім талентам хлопчыкаў і дзяўчынак, артыстычным уменням дарослых і дзетак.

Па выніках чатырох конкурсаў у намінацыі «Супертата» дыпломам і падарункам быў адзначаны Іван Якубенка, «Майстар сваёй справы» – Аляксей Батан, «Самы спартыўны тата» – Васіль Міцура, «Самы артыстычны тата» – Аляксандр Адамоўскі і «Самы вынослівы тата» – Юрый Максіменка.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.