• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Городская площадьГородская площадь
Главная -  Новости -  Новости района

Ваенкаматам – 100 гадоў

05.04.2018

8 красавіка мясцовыя органы ваеннага кіравання – ваенныя камісарыяты адзначаюць 100-гадовую гадавіну з дня стварэння.

8 красавіка 1918 года Саўнаркам прыняў распрацаваны Вышэйшым Ваенным Саветам� праект дэкрэта пра стварэнне валасных, павятовых, губернскіх і акруговых камісарыятаў па ваеных справах.

У архіўных дакументах згадкі пра ваенныя камісарыяты Петрыкаўскага і Капаткевіцкага раёнаў сустракаюцца� з 1938 года. Ваекамам Петрыкаўскага раёна быў у той час старшы палітрук Пётр Васількоўскі, які ў верасні 1941 года загінуў пра абароне Петрыкава. Звесткі пра ваеннага камісара Капаткевіцкага раёна адсутнічаюць.

Жудасным іспытам стала� Вялікая Айчынная вайна. Каля дзвюх тысяч нашых землякоў праходзілі службу ў арміі на пачатак вайны. Пасля абвяшчэння вайны і да дня акупацыі раёна фашыстамі ў Чырвоную Армію Петрыкаўскім райваенкаматам былі прызваныя� 5632 байцы, Капаткевіцкім – 3867. Працу па мабілізацыі ўзначаліў ваенкам Петрыкаўскага раёна капітан Сергіеўскі і начальнік 1-й часці ваенкамата тэхнік-інтэндант 2-га рангу Рошчын. У ліпені 1941 года ваенкаматы з тэрыторыі раёна былі эвакуіраваны ў тыл у сувязі з набліжэннем гітлераўскіх войскаў. Толькі ў 1944 годзе, пасля вызвалення тэрыторыі раёна, ваенкаматы ўзнавілі� сваю службовую� дзейнасць у межах адміністрацыйных тэрыторый.

У пасляваенны перыяд працаўнікі ваеннага камісарыята выконвалі вялікую работу па своечасовым прыёме на ўлік дэмабілізаваных з арміі і флоту ваеннаслужачых і іх працоўным і бытавым уладкаванні. У сакавіку 1963 года ваенкамат Капаткевіцкага раёна быў расфарміраваны ў сувязі з аб’яднаннем раёна з Петрыкаўскім. Трэба адзначыць, што ў савецкі перыяд ваенныя камісары паспяхова спраўляліся са сваімі абавязкамі.

Словы падзякі хочацца выказаць ваенным і грамадзянскім працаўнікам, што прысвяцілі сябе службе і працы ў сістэме ваеннага камісарыята нашага раёна: маёру Іманту Гросвальду, падпалкоўніку Мікалаю Харко, падпалкоўніку Вадзіму Кудраўцаву, падпалкоўніку Алегу Воранаву, маёру Мікалаю Ляху, маёру Аляксандру Абрамчыку, маёру Андрэю Сухапараву, старшаму прапаршчыку Уладзіміру Лазарэнку, прапаршчыку Сяргею Галіцкаму, Наталлі Міцкевіч і Зоі Козел.

Зараз ваенныя камісарыяты, з’яўляючыся мясцовымі органамі ваеннага кіравання, выконваюць адказныя задачы ўлікова-прызыўной і ваенна-патрыятычнай работы, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых. Сур’ёзная праца праводзіцца па пошуку і захаванні памяці абаронцаў Айчыны, воінскіх пахаванняў, уручэнні ўзнагарод.

Ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал ваеннага камісарыята ўсведамляюць адказнасць за выкананне задач, што паўстаюць перад імі, і апраўдваюць аказаны давер.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар Петрыкаўскага раёна, падпалкоўнік