• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
Главная -  Новости -  Новости района

Запрашаем на кірмаш

18.05.2018

Як паведамілі ў райвыканкаме, у маі-чэрвені штотыдзень па суботах і нядзелях у Петрыкаве і Капаткевічах будуць праходзіць кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў.

Чакаецца, што ўдзел у кірмашах прымуць арганізацыі сельскай гаспадаркі, прадпрыемствы харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, фермерскія гаспадаркі, садоўніцкія таварыствы і іншыя суб’екты гаспадарання.

У Петрыкаве кірмаш будзе праходзіць на пляцоўцы па Базарнай вуліцы, паміж магазінамі “Меркурый” і “Тавары для дома”, у Капаткевічах – па Інтэрнацыянальнай вуліцы.

Пачатак кірмашоў – у 9 гадзін.

П. ВАЛОДЗІН.