• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

Зрабіць правільны выбар жыццёва неабходна

08.02.2021
Некалькі дзён застаецца да шостага Усебеларускага народнага сходу. Як вядома, на гэты форум ускладваецца вялікая надзея: менавіта ён павінен кансалідаваць наша грамадства і вызначыць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Падоўжаны час работы грамадскіх прыёмных, дзе па-ранейшаму гучаць прапановы. А мы ў сваю чаргу цікавімся ў землякоў, удзельнікаў шостага Усебеларускага народнага сходу ад Петрыкаўшчыны, якія надзеі яны ўскладаюць на сход?
Слова старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргею Макарэвічу:
– Прымаючы ўдзел у рабоце грамадскіх прыёмных і дыялогавых пляцовак, дзе абмяркоўваліся прынцыповыя пытанні далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама плануемых змен у яе палітычнай сістэме, я меў магчымасць адчуць і пазнаёміцца з рознымі пазіцыямі і пунктамі гледжання землякоў. Такое рознагалоссе сёння – нармальная з’ява. Гістарычна даказана: калі грамадства ў сваім развіцці дасягае новага ўзроўню, то заўсёды ўзнікае патрэба ў выбары новых шляхоў і, як правіла, непазбежная канкурэнцыя меркаванняў.
Сёння зрабіць правільны выбар жыццёва неабходна. І тут вельмі важна прытрымлівацца парадку абраных прыярытэтаў. Выпрацаваць стратэгію і перайсці да тактыкі. Пачаць з удаскана лення механізму прыняцця найбольш важных рашэнняў, а потым прадпрыняць канкрэтныя крокі для дасягнення запланаваных вынікаў.
А прапанова Кіраўніка дзяржавы наконт трансфармацыі Усебеларускага народнага сходу ў канстытуцыйны орган, які атрымае права кантролю ў галоўных пытаннях развіцця краіны, адносіцца менавіта да стратэгіі кіравання дзяржавай.
Што да праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, то яна чарговы раз даказвае, што наша дзяржава працягвае захоўваць сваю сацыяльную накіраванасць: галоўным па-ранейшаму застаецца рост дабрабыту людзей. Так, асноўная ўвага надаецца росту даходаў насельніцтва, занятасці, даступнасці жылля і высокатэхналагічных паслуг у ахове здароўя і адукацыі, фарміравання спрыяльнага інвестыцыйнага асяроддзя.
Яшчэ адзін важны пасыл праекта новай праграмы – адзінства грамадства і далейшае ўдасканаленне грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Толькі так можна дасягнуць галоўнай мэты – паляпшаць дабрабыт насельніцтва, павышаць зарплаты, забяспечваць эканамічнае развіццё прадпрыемстваў.
Важным акцэнтам новай праграмы з’яўляецца тэма развіцця рэгіёнаў.
Хацелася б, каб асаблівы ўпор у бліжэйшыя пяць гадоў быў зроблены на ўмацаванні інфраструктуры ў сельскай мясцовасці. Да таго ж, каб павысіць узровень мясцовых ініцыятыў неабходна праводзіць актыўную працу сярод насельніцтва. Таксама, зыходзячы з тэндэнцый часу, у пытанні павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання ў рамках прававога механізму варта спрасціць парадак выкарыстання сродкаў самаабкладання: з улікам меркаванняў жыхароў населеных пунктаў сродкі маглі б накіроўвацца на неадкладныя сельскія патрэбы.