Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лістапада 2019

Першае галасаванне – з гонарам

За чатыры гадзіны датэрміновага галасавання ўчастак № 74, што размешчаны ў памяшканні раённага Дома культуры наведала амаль сотня выбаршчыкаў. Калі камісія прыступіла да працы пасля перапынку, аддаць свой голас абранаму кандыдату прыйшоў малады спецыяліст Петрыкаўскага раёна электрычных сетак Аляксандр Літош. Юнак упершыню прымае ўдзел у галасаванні, таму хваляванне яго можна прачытаць літаральна на твары. 

Апусціўшы бюлетэнь у ўрну, юнак расказаў, што жаданне быць датычным да агульнай вялікай справы было моцным, таму вырашыў зрабіць свой выбар у першы дзень датэрміновага галасавання. Яшчэ адна прычына: 17 лістапада ён будзе працаваць на выбарчым участку № 76 у якасці валанцёра. Магчыма, людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі спатрэбіцца дапамога іншых. 

Аляксандр даўно супрацоўнічае з раённым камітэтам ГА БРСМ, з’яўляецца актыўным членам арганізацыі. Сёння адзначыць яго сувенірам прыйшла на ўчастак галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ Ганна Герасіменка.

Да спіса навін