Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
28 лютага 2024

Гомельскі драмтэатр рыхтуе прэм'еру "Ляцяць жураўлі", прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі

Гомельскі абласны драматычны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля "Ляцяць жураўлі" паводле п'есы Віктара Розава "Вечна жывыя", паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Пастаноўка прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Гледачы паглыбяцца ў эмацыянальную гісторыю пра людзей, у чые лёсы бязлітасна ўварвалася вайна.

"Жураўлікі-караблікі ляцяць пад нябёсамі. І шэрыя, і белыя, і з доўгімі насамі", - гэты дзіцячы верш чыталі адзін аднаму закаханыя юнак і дзяўчына, пакуль іх не разлучыла вайна. Так, вайна ў сілах адабраць любімага, пасеяць збянтэжанасць і смуту, паставіць чалавека перад непазбежным. Але яна ніколі не змажа забіць сапраўднае каханне. Адгрымяць выбухі, адродзяцца руіны, і ўсё гэтак жа над намі, курлычучы ў блакітным небе, будуць ляцець жураўлі", - падзяліліся ідэяй новай работы ў тэатры.

Прэм'ерныя паказы адбудуцца 2, 3, 15, 30 сакавіка.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін