Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
1 лістапада 2019

Асеннія канікулы пачынаюцца ў беларускіх школьнікаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асеннія канікулы ў беларускіх школах пройдуць з 1 па 9 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

 

Шмат мерапрыемстваў у дні школьных канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы. "Гэта можа быць работа па навядзенні і падтрыманні парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый, разнастайныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы і інш. Традыцыйна актывізуецца турысцка-краязнаўчая і пошукава-даследчая дзейнасць, валанцёрскі рух", - адзначылі ў Міністэрстве адукацыі.

 

Мінадукацыі рэкамендуе школам удзяліць на канікулах увагу працоўнай і прафарыентацыйнай рабоце. Арганізаваць яе можна ў актыўным супрацоўніцтве з прафесійнымі каледжамі, ВНУ, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прапануюць у міністэрстве.

 

У Беларусі прадаўжаецца героіка-патрыятычная акцыя "Вялікай Перамозе - 75!". "Рэкамендуецца прадоўжыць работу з вучнямі па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў, па стварэнні віртуальных маршрутаў і карт-схем памятных мясцін ваеннай гісторыі", - сказалі ў Мінадукацыі.

 

Акрамя таго, Міністэрства нацэльвае школы на тое, каб максімальна задзейнічаць адукацыйны патэнцыял бацькоўскіх клубаў, прымяняючы актыўныя формы работы, індывідуальныя кансультацыі і гутаркі.

 

У Беларусі ў бягучым годзе ў школах вучацца 1 млн 30 тыс. дзяцей. З іх 115 тыс. першакласнікаў.-0-

Да спіса навін