• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Раён -  Гісторыя

Гісторыя


Петрыкаў быў заснаваны ў X стагоддзі.

Паводле легенды, населеныпунктатрымаўназвуўгонаряголегендарнагазаснавальніка – яцвяжскагакнязя, якіатрымаўпрыхрышчэнніімяПётр.

Па гістарычных крыніцах, Петрыкаў вядомы з 1523 году як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскам. Тым часам Петрыкаў уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.

У першай паловеXVIстагоддзя, паводле некаторых дакументаў, князь Юрый Алелькавіч пабудаваў у Петрыкаве замак, які быў разбураны ў 1534-1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржава.

У 1595-1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі С. Налівайкі.

З XVII стагоддзя Петрыкаў належаў Хадкевічам. 16 кастрычніка 1776 года Хадкевічы атрымалі ад караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывелей на правядзенне ў Петрыкаве вялікіх кірмашоў два разу ў год: 20 ліпеня на свята Святога Іллі па каталіцкім календары і 1 кастрычніка на свята Пакрова па праваслаўным календары.

З 1793 года Петрыкаў знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі як цэнтр воласці Мазырскага павета Менскай губерні.

З 1917 года яго лёс злучаны з гісторыяй Беларускай ССР у складзе Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспубалік.

З 1924 года Петрыкаў – цэнтр раёна.

У 1938 годзе прысвоены статут горада.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары Петрыкаўскага раёна ўстойліва ваявалі за волю і незалежнасць Радзімы. У горадзе дзейнічаў падпольны райкам КПБ, былі створаны 125-я Капаткевічская і 130-я Петрыкаўская партызанскія брыгады. Пецярым выхадцам раёна прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу - Малышаў Ф.А., Сцяпук С.Е., Самбук І.Е., Ліпуноў А.Я., Даніліцкі А.П., дзвюм – Каралю Г.Я. і Матузу В.І. – поўных кавалераў ордэнаў Славы. На петрыкаўскай зямлі знайшоў прытулак адважны сын украінскага народа малодшы лейтэнант Герай Савецкага Саюза Мікалай Палікарпавіч Чалы.

30 чэрвеня 1944 гады горад быў вызвалены ад захопнікаў ваярамі 55 Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 61-й арміі Першага Беларускага фронту і маракамі 20-й брыгады рачных караблёў ордэна Ўшакова Дняпроўскай флатыліі. У баях за вызваленне горада загінула больш за 3 тысяч байцоў, партызан, камандыраў. Іх імёны ўшанаваны ў мемарыяльных дошках, назвах вуліц, помніках і абелісках, кнізе “Памяць”.

У гарадскім парку ўсталяваны мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў горада Петрыкава.

Адважным маракам Дняпроўскай флатыліі – старшыне В.Г. Канарэеву і мічману В.П. Чыльнікіну - прысвоены званні ганаровых грамадзян г. Петрыкава.