Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама
У раёне функцыянуе рэарганізаваная сетка ўстаноў культуры, якая дазваляе задавольваць асноўныя запатрабаванні розных катэгорый насельніцтва ў сферы арганізацыі вольнага часу і адукацыйных паслуг: дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», яго структурныя падраздзяленні.
Усяго – 28 устаноў, з іх:
Цэнтр культуры і вольнага часу – 2,
Гарадскі дом культуры – 1,
Культурна-спартыўны цэнтр – 1,
Сельскі дом культуры – 10,
Сельскі дом народнай творчасці – 3,
Сельскі клуб – 2,
Сельскі клуб народных традыцый – 1,
Сельскі клуб-бібліятэка – 7,
Сектар па абслугоўванні насельніцтва – 1,
Сельскі клуб народных традыцый-бібліятэка – 1;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы дом культуры»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Капаткевіцкі гарадскі дом культуры»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы дом рамёстваў»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк», у склад якой уваходзіць 21 бібліятэка (з іх 19 сельскіх, 1 гарпасялковая, 1 гарадская);
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў»;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Капаткевіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей».
Асноўным напрамкам дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляецца выкананне паказчыкаў і мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».