• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Эканоміка -  Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

На 1 студзеня 2023 года колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў цэлым па раёне складае 547, з іх 429 адзінак – індывідуальныя прадпрымальнікі, 118 – юрыдычныя асобы.

У галіновай структуры суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за апошнія некалькі гадоў значных змен не адбылося. Захоўваецца значная доля прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы рознічнага і аптовага гандлю – 39,7%, у сферы паслуг – 36%, у сферы вытворчасці – 13,8%, у сферы сельскай гаспадаркі – 9,8%, іншыя – 0,7%.

У бюджэт за студзень-снежань 2022 года ад дзейнасці суб'ектаў МСП паступіла 5,6 млн.рублёў, удзельная вага якіх у агульных паступленнях склала 13,0.

У выніку прымаемых мер на працягу 2022 года ў Петрыкаўскім раёне створана 8 камерцыйных арганізацый, з іх 3 у вытворчай накіраванасці, а таксама зарэгістравана 32 індывідуальных прадпрымальніка.

У мэтах уключэння беспрацоўных у актыўную эканамічную дзейнасць, за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у студзені-снежні 2022 года аказана падтрымка ў выглядзе субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 2 беспрацоўным грамадзянам на агульную суму 7,0 тыс. рублёў.

На 1 студзеня 2023 г.колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, склала 136 чалавек.

На 1 студзеня 2023 г., колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць віды рамеснай дзейнасці, у цэлым па раёне складае 49 чалавек.

Дзейнасць у сферы аграэкатурызму на 1 студзеня 2023 года ажыццяўлі 11 суб'ектаў.

З мэтай стварэння ўмовы для развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва пры арганізавана работа Петрыкаўскага раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў 2022 годзе праведзена 5 пасяджэнняў Савета.

Ўцягванне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.

Прымаюцца неабходныя меры па ўсталяванні невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых прамысловых плошчаў раёна, а таксама выяўленні рэзерваў, якія дазваляюць павысіць інвестыцыйную прывабнасць Петрыкаўскага раёна.

На пастаяннай аснове праводзіцца работа па прадастаўленні ў арэнду, продажы, бязвыплатнай перадачы пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў неэфектыўна выкарыстоўваемых плошчаў. На сайце Петрыкаўскага райвыканкама створаны інфармацыйны рэсурс (кнопка) «Эканоміка» – «нерухомасць».

Сёння разам з задачай садзейнічання далейшаму росту прыватнага сектара эканомікі стаіць не менш важная задача па павышэнню якасці бізнесу, стварэння празрыстай сістэмы ўзаемаадносіны з бізнес-супольнасцю.

У мэтах шырокага прыцягнення прадпрымальнікаў да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач развіцця Петрыкаўскага раёна, правядзення пастаяннага маніторынгу сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі, з мэтай своечасовага выяўлення праблемных пытанняў і выпрацоўкі эфектыўных спосабаў іх вырашэнні, а таксама ўдасканалення сістэмы падтрымкі прадпрымальніцкага сектара пры Петрыкаўскім райвыканкаме створана і дзейнічае камісія па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцяў.

Індустрыяльныя пляцоўкі.

Для арганізацыі суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва вытворчасці тавараў (работ, паслуг) на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ў 2016 годзе былі створаны 3 індустрыяльныя пляцоўкі агульнай плошчай 10,3 га, з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай.