• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы

Бяспека грамадзян на першым месцы

23.02.2022

Ратавальнікі Петрыкаўшчыны працягваюць наведваць домаўладання катэгараваных грамадзян з мэтай папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый. Адмысловая ўвага надаецца стану пячэй, электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама наяўнасці спраўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У асноўным парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях носяць сістэмны характар.

- У цэлым сур'ёзных заўваг няма. Але вам неабходна замяніць батарэйку ў апавяшчальніку. Таксама нельга сушыць і складзіраваць на корпусе печы гаручыя матэрыялы, у вашым выпадку гэта адзенне і дровы. Прытопачны ліст трэба прымацаваць новы, ён у вас ёсць, але не адпавядае па памеры, - указаў на недахопы інспектар.

Каб пазбегнуць падобных сітуацый з кожным домаўладальнікам праводзяцца гутаркі аб важнасці захавання і выканання правілаў пажарнай бяспекі. Тым, у каго апавяшчальнікі ўстаноўлены, работнікі МНС нагадваюць аб неабходнасці кантраляваць іх працаздольнасць і своечасова замяняць батарэйку.

Кожнаму гаспадару ратавальнікі рэкамендуюць загадзя задумацца і ўжо вясной ці летам прывесці ацяпляльныя печы ў належны спраўны стан.

Не засталося без увагі і адно з самых важных пытанняў з-за якога часцей за ўсё адбываюцца пажары і гібель людзей - курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. У ходзе прафілактычнай работы трапляліся і такія грамадзяне, хто парушае гэтыя правілы, што можа прывесці да непапраўных наступстваў.,

- Курыць у ложку катэгарычна забаронена, а таксама вам неабходна тушыць за сабой недакуркі і складаць іх у попельніцу з негаручых матэрыялаў, - нагадаў інспектар.

Кожнаму домаўладальніку ўручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.