• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"

Петрыкаў. Не дапусціць бяды

25.01.2022

Вельмі часта асноўнай прычынай па якой адбываюцца пажары з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. А вось асноўнае месца, дзе яны здараюцца - гэта домаўладання грамадзян.

 

З мэтай чарговы раз нагадаць насельніцтву аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама ўказаць на выяўленыя парушэнні падчас абследавання, ратавальнікі Петрыкаўшчыны ў складзе назіральных камісій актыўна працягваюць праводзіць                          пажарна - прафілактычную працу ў жылым сектары.

Адмысловую ўвагу спецыялісты вядома ж надаюць катэгараваным грамадзянам.

У кожным домаўладання работнік МНС праверыў наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

- Гэты прыбор незаменны памошнік, які апавясціць вас аб першых прыкметах пажару нават у стане глыбокага сну, - тлумачыў гаспадару інспектар.

Звяртаюць сваю ўвагу спецыялісты "112" і на стан печаў, электраправодкі, прыдамавой тэрыторыі, а таксама на ўмовы пражывання грамадзян.

- Абавязкова прывядзіце ацяпляльную печ у парадак: заладзьце расколіны і сёння ж прыбіце прытопачны ліст перад дзверцамі. Памятайце, што нельга даручаць дзецям сачыць за топкай печы і распальваць яе лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, - зрабіў заўвагі ў адным з домаўладанняў работнік МНС.

Гаспадарам, якія кураць у доме нагадваюць аб тым, што ў ложку курыць строга забаронена. Непатушаная цыгарэта або нядбайна кінуты недакурак часцяком прыводзіць да непапраўных наступстваў і гібелі людзей на пажарах.

Цешыць тое, што большасць грамадзян з разуменнем ставяцца да ўласнай бяспекі і своечасова выпраўляюць выяўленыя недахопы.