• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"

Петрыкаў. Мэта - папярэдзіць бяду і нагадаць аб правілах бяспекі!

15.06.2022

Штодня работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. Мэта, як і заўсёды - данесці да кожнага чалавека важнасць забеспячэння ўласнай бяспекі.

У абавязковым парадку ратавальнікі правяраюць стан пячэй, электрычнай праводкі і электрапрыбораў, а таксама наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Як аказалася, амаль у кожным домаўладанні рады гасцям у форме. Жыхары ветліва сустракалі работнікаў МНС і членаў назіральнай камісіі.

- Добры дзень, у якім стане ў вас знаходзіцца ацяпляльная печ, - цікавіцца інспектар.

- Трэба крыху заладзіць расколіны, прачысціць камін, пабяліць ... - адказвае гаспадар. - Я ўсё ўстараню бліжэй да зімы.

- Судзячы па ўсім ваша печ патрабуе замены. І якраз менавіта зараз той час, каб яе адрамантаваць, не варта адкладаць гэтую справу ў «доўгую скрыню», - растлумачыў работнік МНС. - Перакладзіце печ, пачысціце комін, пабяліце яе корпус і абавязкова прыбіце прытопочны ліст.

А нядбайным грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця спецыялісты службы «112» строга ўказалі на недапушчэнне курэння ў ложку ці іншым месцы для сну, нагадалі, што выкідваць непатушаныя цыгарэты на падлогу таксама забаронена.

У адным з дамоў гаспадар вельмі здзівіўся візіту назіральнай камісіі.

- У мяне ўсё ў парадку з пажарнай бяспекай, - з парога сказаў гаспадар.

Праверыўшы стан апавяшчальнікаў аказалася, што не ва ўсіх былі элементы харчавання, а прыбор вісеў на столі без батарэек.

- Ён увесь час «пішчаў» і я дастаў батарэйкі, падумаў, што зламаўся, - растлумачыў мужчына.

Ратавальнікі рассказалі, што з апавяшчальнікам усё ў парадку, а такім чынам прыбор сігналізуе аб замене батарэйкі. Гаспадар тут жа паабяцаў схадзіць у краму і набыць элемент пітання.

Наведалі і сем'і, дзе пражываюць непаўналетнія дзеці. Інспектары нагадалі бацькам аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду і прывялі прыклады дзіцячай гібелі ў Рэспубліцы Беларусь. Паразмаўлялі не толькі з дарослымі, але і з дзецьмі. Ратавальнікі ўручылі буклет і расказалі аб правілах паводзін на летніх канікулах, чаму нельга сваволіць з агнём, па якім тэлефоне выклікаць службу выратавання і чаму небяспечна гуляць ля вадаёма без дарослых. Пры гэтым кожнаму парэкамендавалі ўсталяваць на свае тэлефоны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Правяраючы домаўладання, работнікі МНС расказвалі не толькі аб правілах пажарнай бяспекі ў доме, але і інструктавалі, як правільна, а галоўнае, бяспечна наводзіць у сябе парадак на прысядзібным участку, праводзіць адпачынак на прыродзе.