• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога

Петрыкаў. Жылы фонд пад кантролем ратавальнікаў

11.09.2023

Вялікая колькасць пажараў адбываецца менавіта ў жылым сектары грамадзян. Домаўладальнікі з-за сваёй бестурботнасці і няўважлівасці часта становяцца віноўнікамі надзвычайных сітуацый, а часам і іх ахвярамі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх суб'екты прафілактыкі ў складзе назіральных камісій ва ўзмоцненым рэжыме абследуюць домаўладання грамадзян, на прадмет пажарнай бяспекі. Карэспандэнты раённай газеты штомесяц адпраўляюцца ў рэйды па абследаванні жылога фонду грамадзян.

На гэты раз пад пільнай увагай ратавальнікаў шматдзетныя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Пры наведванні домаўладанняў інспектар надае ўвагу кожнай дэталі. Правільнай эксплуатацыі электраабсталявання.

 

- Сыходзячы з дому вазьміце сабе за звычку выключаць усе электрапрыборы з сеткі, а таксама не пакідайце на ноч на зарадцы мабільныя тэлефоны або планшэты, - нагадаў спецыяліст.

Асобны акцэнт вядома ж работнікі МНС робяць на ўстаноўцы і падтрыманні ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Часцяком на пытанне "ці спраўны ваш апавяшчальнік?" чуеш адказ "так, вядома". Але, калі справа даходзіць да таго, што інспектар здымае яго са столі - батарэйка адсутнічае або ўжо скончыўся тэрмін прыдатнасці.

Пагаварылі аб праблеме пакідання дзяцей без нагляду. Інспектар расказваў кожнай маці пра новую інфармацыйную кампанію МНС «Будзь побач з дзіцем».

- Паважаныя бацькі, памятайце, што нават калі ў дзіцяці пры сабе ёсць мабільны тэлефон для сувязі з вамі, то гэта не заўсёды зможа зберагчы яго ад той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, - казаў Яўген Серык.

Увогуле, сматравая камісія даволі строга і скрупулёзна падыходзіла да кожнага выяўленага хіба. Інакш не павінна быць, бо пажарная бяспека ў домаўладаннях - гэта бяспека гаспадароў і дзяцей.

У час рэйду аглядавай камісіі інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях уручыла кожнай гаспадыні-маці ці бабулі, а тое і дзецям каляровыя буклеты, дзе прапісаны правілы пажарнай бяспекі. Усім грамадзянам спецыяліст нагадала нумары службы выратавання «101» або «112»  і алгарытм дзеянняў у выпадаку узнікнення надзвычайнай сітуацыі.